16:25 Грамадзянку Украіны Анастасію Жыўкову асудзілі на 3 сутак

Грамадзянка Украіны Анастасія Жыўкова асуджана на трое сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пра гэта паведаміла супрацоўніца прэс-службы Аб'яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка. Нагадаем, Жыўкова была затрыманая ўвечары 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы. Яна прыбыла ў Мінск у складзе групы актывістаў арганізацыі "Студэнцкае братства" з розных гарадоў Украіны - Харкава, Роўна, Луганска. У яе знайшлі налепкі, прысвечаныя акцыі 25 сакавіка. Дзяўчыне інкрымінавалі распаўсюд друкаванай прадукцы.Нагадаем, сёння ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі 24 і 25 сакавіка моладзевымі актывістамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі