16:07 Армані прадае фірму

Знакаміты італьянскі куцюр’е Джорджа Армані гатовы прадаць свой бізнес. У інтэрв’ю італьянскаму радыё ён сказаў, што пытанне толькі ў кошце, які яму запрапануюць.

Адзін з магчымых прэтэндэнтаў — кампанія Л’Орэаль, з якой Армані супрацоўнічае ў вырабе касметыкі і духоў. Але мадэльер не выключае і іншыя варыянты.

Джорджа Армані зараз 72 гады, нашчадкаў у яго няма, кампанія ацэньваецца экспертамі ў 5 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі