16:00 Беларусь плануе экспартаваць пітную ваду

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распрацоўвае праграму экспарту бутыліраванай пітной вады.  Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Лявонцій Харужык. Выканаўцам
праграмы прызначаны канцэрн “Белдзяржхарчпрам”.

Па словах Харужыка, на
першым этапе распрацоўкі праграмы спецыялісты высвятляць запасы пітной
вады ў Беларусі, якую можна выкарыстаць без правядзення папярэдняй
падрыхтоўкі.

На наступным этапе гэтыя запасы будуць класіфікаваныя па
якасных паказчыках, пасля чаго будуць вызначаныя пэўныя аб'ёмы
экспарту. Мяркуецца, што праграма будзе прадстаўленая на разгляд ва
ўрад да канца бягучага года.

Па дадзеных Мінпрыроды, Беларусь
з'яўляецца дзяржавай з залішнімі воднымі рэсурсамі і выкарыстоўвае
толькі 3-3,5% ад усіх запасаў вады.

Паведамляе “Інтэрфакс”