16-гадовы жыхар Століна абакраў у інтэрнэце болей за сто чалавек

16-гадовы жыхар Століна абакраў у інтэрнэце болей за сто чалавек

Болей за сто чалавек пацярпела ад дзеянняў 16-гадовага жыхара Століна, які скраў грошы ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Як паведаміла ў эфіры “Альфа Радыё” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, на падлетка завялі крымінальную справу адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч.2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) і ч.2 арт.212 (раскраданне шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).

Паводле Ганчаровай, гэта вельмі буйная справа і яе матэрыялы працягваюць расці штодня. Следчыя праглядаюць сайты і старонкі, якія ўзламаў юны хакер. Сума шкоды, нанесенай карыстальнікам сацсетак, ацэньваецца ў 15 тысяч рублёў новымі. Пры гэтым большасці пацярпелых грошы вярнулі іх банкі — па прынцыпе нулявой адказнасці.

16-гадовы юнак разгарнуў сваю дзейнасць у інтэрнэце з верасня 2015 года па студзень 2016. Ён узламваў у сетцы Вконтакте асабістыя старонкі карыстальнікаў і мяняў паролі да іх. Затым ён пачынаў пісаць сябрам гаспадара профіля і прасіў даць яму рэквізіты іх банкаўскіх картак — маўляў, ён не мог скарыстацца сваёй карткай, бо заблакаваная або ў яе скончыўся тэрмін дзеяння.

Некаторыя адгукаліся на просьбу, а махляр выводзіў грошы з карткі на падкантрольныя яму рахункі або рабіў пакупкі ў інтэрнэце, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі