15:45 За замежныя словы давядзецца даплаціць

Брэсцкія ўлады ўвялі, мабыць, самы арыгінальны падатак году. Цяпер за размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах трэба заплаціць у абласны скарб 10 базавых велічыняў - гэта 310 тысячаў рублёў. Такі “антызамежны” збор рэкламадаўцы будуць выплачваць штомесяц. Выдаткаваць грошы давядзецца аўтасалонам, прадаўцам бытавой тэхнікі, мабільнікаў, цыгарэтаў. Сярод плацельшчыкаў падатку на замежныя словы могуць нават беларусы.

Velcom і Gorizont выкарыстоўваюць у рэкламе лагатып, напісаны лацінскімі літарамі. Як стала вядома Інтэрнэт-сайту www.marketing.by, у Гродне і Магілёве таксама збіраюцца ўвесці такі падатак на замежныя словы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі