15:27 Каманда прэзідэнта выйграла лыжную эстафету на “Беларускай лыжні”

Каманда прэзідэнта Беларусі, узначаленая Аляксандрам Лукашэнкам, традыцыйна выйграла лыжную эстафету, якая прайшла ў суботу ў Раўбічах у межах зімовага спартовага свята “Беларуская лыжня”. Каманда кіраўніка краіны выступала ў ліку 12-ці каманд рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Другое месца заняла Служба бяспекі прэзідэнта, трэцяе — каманда Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства “Дынама”.

Чацвёртае і пятае месцы адпаведна занялі каманды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Камітэта дзяржбяспекі.

Цяперашняя эстафетная гонка адрознівалася ад папярэдніх тым, што Лукашэнка, які выступаў на чацвёртым этапе, прыйшоў на фініш з невялікім адрывам ад іншых каманд.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі