15:19 Мільярды долараў скаладае штогадовы абарот падробленых лекаў

32 мільярды долараў складае штогадовы абарот падробленых лекаў у свеце. У некаторых краінах гэта 10-50% ад агульнага аб’ёма вырабленых лекаў. Такую заяву зрабіў генеральны сакратар Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва Хуршыд Анвар.

Паводле яго словаў, прадпрыемствы, якія вырабляюць падробкі, працуюць у Расіі, Украіне, Турцыі, Італіі, Бразіліі. Беларусь у гэтым спісе не фігуруе.

Статыстыка сведчыць, што фальшывыя лекі з’яўляюцца прычынай гібелі каля мільёна чалавек у свеце штогод, адзначае «Інтэрфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі