150 перавозчыкаў звярнуліся па дамовы на рэгулярныя перавозкі пасажыраў

150 перавозчыкаў звярнуліся па дамовы на рэгулярныя перавозкі пасажыраў

Ужо 150 перавозчыкаў звярнуліся па дамовы на рэгулярныя перавозкі пасажыраў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Раней гэтыя перавозчыкі займаліся нерэгулярнымі перавозкамі. Цяпер яны прэтэндуюць на перавозкі па 102 маршрутах, кажуць у міністэрстве. Па 34 заявах ужо заключаныя дамовы, паводле якіх 151 аўтамабіль можа працаваць на 21 маршруце.

У Гродзенскай вобласці дазвол на працу па больш як 50 маршрутах атрымалі 17 прыватных перавозчыкаў. У Магілёўскай вобласці да чыноўнікаў зярнуліся 11 прыватных перавозчыкаў. "Брэстгартранс" выдаў сем дазволаў прыватным перавозчыкам на рэгулярныя міжгароднія рэйсы. На Віцебшчыне па дазвол на рэгулярныя перавозкі завярнулася каля 10 прыватных перавозчыкаў.

Праблемы з міжгароднімі маршруткамі пачаліся з 26 лютага. Яны звязаныя са зменамі ў закон "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі