Вы тут

150 чалавек эвакуявалі на пажары з інтэрната БДУІР у Мінску

Пажар у інтэрнаце БДУІР у Мінску / МНС

У Мінску ў студэнцкім інтэрнаце БДУІР на вуліцы Бяды, 25 адбыўся пажар.

Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь узнік у пакоі на сёмым паверсе. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з будынка былі эвакуяваныя 150 чалавек — спрацавала пажарная аўтаматыка. 

Пажар был ліквідаваны. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі. Пацярпелых пры здарэнні няма. 

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.