15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі

У Беларусі 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі. Роўна 15 гадоў таму, у 1994-м, быў прыняты першы Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што прымаў яе Вярхоўны Савет на чале з тагачасным спікерам Мечыславам Грыбам. Ягоны подпіс і стаіць пад дакументам.

У лістападзе 1996 года Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы прэзідэнта Беларусі. Яна надала больш правоў кіраўніку дзяржавы і істотна абмежавала магчымасці парламента.

Дарэчы, сёння Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларускага народу з віншаваннем з нагоды свята. Ён адзначыў, што прыняцце Асноўнага Закону стала важнай падзеяй у жыцці нашай краіны, значнай вяхой у станаўленні дзяржаўнасці Беларусі.Таксама ён заявіў, што Канстытуцыя з'яўляецца ядром прававой сістэмы дзяржавы, вызначае сэнс і змест іншых актаў заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі