140 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Беларусі за студзень

140 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Беларусі за студзень

За студзень 2020 года ў Беларусі выяўлена 140 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Пра гэта паведамляецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Для параўнання: за студзень 2019-га такіх выпадкаў было 136.

Пераважная колькасць новых захворванняў выяўленая ва ўзроставай групе ад 15 да 49 гадоў — 121 выпадак (86,4%). У 2019-м у гэтай групе было зарэгістравана 118 выпадкаў (86,8%). 

Найбольшая колькасць новых захворанняў на ВІЧ рэгіструецца ў людзей 30-49 гадоў — больш за 70% ад агульнай колькасці. Сярод пацыентаў 37,9% жанчын і 62,1% мужчын. Палавым шляхам заразіліся 110 чалавек (78,6%).

Найбольшая колькасць ВІЧ-інфікаваных выяўленая ў Гомельскай вобласці (40), потым ідуць Мінск (35), Мінская (29) і Магілёўская (15) вобласці. 
Паводле сацыяльнага статусу сярод захварэлых пераважаюць рабочыя (30%) і асобы без пэўнай дзейнасці (52,5%). 2,5% пацыентаў выяўленыя пры паступленні ў месцы пазбаўлення волі. 

Па стане на 1 лютага ў Беларусі пражываюць 22 179 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі