12:46 Знойдзеныя і апазнаныя целы 7 чалавек з разбітага беларускага самалёта

Знойдзеныя і апазнаныя целы сямі з 11 чалавек, якія знаходзіліся на борце беларускага ІЛ-76, збітага ў Самалі над горадам Магадзіша. Пра гэта паведаміў Георгій Егіазаран, выканаўца абавязкаў дырэктара беларускай кампаніі "Трансавіяэкспарт", якой належыў самалёт.

Нагадаем, 23 сакавіка ўвечары па беларускім самалёце, які ўзлятаў, баявікі-ісламісты выпусцілі зенітную ракету, якая патрапіла ў крыло. У "Трансавіяэкспарце" таксама паведамілі, што ў самалёце знаходзіліся беларускія спецыялісты, якія павінны былі заняцца рамонтам іншага нашага лайнера ІЛ-76, абстралянага ў гэтай краіне ў пачатку сакавіка.

Тады ўсе людзі, якія знаходзіліся на борце самалёта, засталіся жывыя. Той Іл-76 выконваў рэйс у межах міратворчай місіі Афрыканскага саюза - перавозіў два бронетранспарцёры з Уганды ў Самалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі