120 тысяч квіткоў на "Гластэнбэры-2014" купілі за 1 гадзіну 27 хвілін

Заснавальнік "Гластэнбэры" паведаміў, што арганізатары былі ў чарговы раз здзіўленыя колькасцю людзей, якія хочуць трапіць на фэст. І дадаў, што яны намагаюцца зрабіць сістэму продажу квіткоў як мага больш справядлівай, аднак калі "попыт перавышае прапанову, нехта мусіць застацца без квітка".


Эксперты адзначаюць, што першыя паўгадзіны продажу сайт "Гластэнбэры" заўважна ліхаманіла. Пры гэтым, пікавая хуткасць продажу квіткоў дасягала 3 тысячы за хвіліну.


Будучы "Гластэнбэры" пройдзе з 25 па 29 чэрвеня.

Паводле zvuki.ru

Фота: widescreen.ucoz.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі