12 студзеня курс долара ў Беларусі нечакана знізіўся

12 студзеня курс долара ў Беларусі нечакана знізіўся

У пятніцу, 12 студзеня, на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы нечакана істотна знізіўся курс долара. Па выніках таргоў Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША абваліўся з 2,0188 да 2,0048 беларускага рубля. А курс еўра працягвае расці — з 2,4093 да 2,4202 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5382 беларускага рубля (у чацвер — 3,5411).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,14%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 студзеня курс долара ЗША вырас з 2,0146 да 2,0188 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4059 да 2,4093 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі