11:51 ЗША пашырылі “чорны спіс” беларускіх чыноўнікаў

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў парушэннях падчас правядзення мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў.

 У дадатковы спіс патрапілі генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, камандзір палка міліцыі асаблівага прызначэння Юрый Падабед, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і чыноўнік Мінюсту Алег Сліжэўскі.


Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла, што іх маёмасць на амерыканскай тэрыторыі заблакіравана, а грамадзянам гэтай краіны забаронена мець з імі дзелавыя стасункі.


Нагадаем, што летась Злучаныя Штаты ўжо ўвялі падобныя санкцыі ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі і дзевяці высокапастаўленых чыноўнікаў. Падобныя захады былі зроблены і Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі