11 жніўня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

11 жніўня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

У пятніцу, 11 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9516 да 1,9521, курс еўра таксама вырас — з 2,2876 да 2,2947 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2465 беларускага (у чацвер — 3,2587).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Нагадаем, у чацвер, 10 жніўня, курс долара знізіўся — з 1,9537 да 1,9516, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2976 да 2,2876.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі