Курсы долара і еўра ў Беларусі 10 жніўня панізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 10 жніўня панізіліся

У сераду, 9 жніўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9537 да 1,9516 беларускага рубля, працягнуў змяншацца і курс еўра — з 2,2943 да 2,2876. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2587 беларускага (у сераду — 3,2575).

Беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся ў адносінах да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 9 жніўня курс долара ЗША павялічыўся з 1,9526 да 1,9537 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў зменшыўся з 2,3063 да 2,2943. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі