Вы тут

11 верасня беларускі рубель зноў падаражэў адносна кошыка валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 11 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША па-ранейшаму зніжаецца — з 2,0915 да 2,0845 беларускага рубля. Курс еўра таксама падае — з 2,3104 да 2,2996 беларускага рубля. Паменшаў і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1880 беларускага рубля (у аўторак — 3,1960).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,30%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.