11 ліпеня Лукашэнка едзе ў Аршанскі раён

11 ліпеня Лукашэнка едзе ў Аршанскі раён

11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка едзе з працоўнай паездкай у Аршанскі раён. Ён наведае Аршанскі авіярамонтны завод, інфармуе БЕЛТА. Кіраўніку дзяржавы распавядуць пра стан прадпрыемства і яго перспектывы, пакажуць, як адбываецца рамонт авіяцыйнай тэхнікі.

Прадпрыемства займаецца капіальным рамонтам і мадэрнізацыяй грамадзянскай і вайсковай авіяцыйнай тэхнікі. Яго інвестарам была украінская фірма "Матор Січ" (яна мела каля 60% акцый). У траўні сёлета стала вядома, што па выніках праверкі завода генпракуратура пачала крымінальную справу ў дачыненні былога гендырэктара прадпрыемства і службовых асобаў фірмы. Высветлілася, што апошнія нанеслі шкоду заводу ў асабліва буйных памерах.

У сакавіку 2018-га з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што дзяржава можа вярнуць сабе кантрольны пакет акцый Аршанскага авіярамонтнага завода. Верагодна сёння Лукашэнка агучыць, якое рашэнне было прынятае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі