10:26 Кошты на шэнгенскія візы для беларусаў могуць стаць меншымі

Рональд Пофала, генеральны сакратар кіруючай нямецкай партыі “Хрысціянска-дэмакратычны саюз”, перакананы, што зборы на адкрыццё шэнгенскіх візаў для беларусаў неўзабаве будуць паніжаныя.

“Я настойліва выступіў за такое рашэнне візавага пытання ў Бундэстагу”, — гаворыцца ў лісце генсека ХДС да Аляксандра Мілінкевіча, які цытуе інфармагенцтва АФН.


Рональд Пофала падкрэсліў таксама, што развіццё падзей у Беларусі знаходзіцца пад пільнай увагай нямецкага ўрада. Па яго словах, сітуацыя ў Беларусі зяўляецца заўсёднай тэмай яго гутарак з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі