Па 10 сутак за песню Цоя "Перамен!"

Па 10 сутак за песню Цоя "Перамен!"

Дыджэя Кірыла Галанава ў Цэнтральным судзе Мінска 7 жніўня асудзілі на 10 сутак арышту. Суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі — і даў па пяць сутак за кожнае з гэтых правапарушэнняў.

Кірыл Галанаў разам з Уладзіславам Сакалоўскім увечары 6 жніўня каля Кіеўскага сквера падчас мерапрыемства, арганізаванага ўладамі, уключылі песню "Перамен" Віктара Цоя, перапыніўшы выступ баяніста Віталя Варанко

Абодва хлопцы — супрацоўнікі Палаца дзяцей і моладзі.

Сакалоўскаму выставілі тыя ж абвінавачанні, што і Галанаву. Суды над хлопцамі праходзілі паралельна. Сакалоўскага таксама асудзілі на 10 сутак.

Рэпартаж Еўрарадыё з суда над Галанавым можна прачытаць тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі