10 снежня Green Pepper прэзентуе свой новы альбом

10 снежня ў клубе "Рэактар" адбудзецца сумесны канцэрт гуртоў The Toobes і Green Pepper. На канцэрце абодва гурты адыграюць поўную праграму. А маладая брыт-рок каманда Green Pepper прэзентуе свой новы альбом "Get On The Right Road".
Што чакаць ад выступу Green Pepper распавёў нам прадзюсар гурта Ілля Шыманскі:

"Кожны з гуртоў будзе граць поўны сэт, гэта значыць, прыкладна па гадзіне. Гурт Green Pepper акрамя васьмі трэкаў з альбому, сыграе яшчэ каля шасці іншых песень".

Гэта будуць кампазіцыі, што па стылістычных прычынах не ўвайшлі ў альбом. Справа ў тым, што раней гурт граў у асноўным хард-рок. Зараз жа музычны напрамак істотна змяніўся, — тлумачыць Ілля.



"Вельмі шмат музыкі не ўвайшло ў альбом, таму што мы крыху змянілі стыль. Раней мы гралі хард-рок, а цяпер брыт-рок, то бок больш сучасную музыку".

У суме на канцэрце прагучыць каля 13–14 кампазіцый Green Pepper.

Але чаму гурт грае ў пары з The Toobes? На гэта прадзюсар гурта адказаў наступнае:

"Англамоўны, па-першае, гурт. Даволі экспрэсіўны. Можа быць нават капрызны, а мы не капрызныя. Вось такі кантраст".

Дарэчы, гэта будзе першы канцэрт, які Green Pepper адыграе ў новым складзе. Адзначым таксама, што яшчэ да прэзентацыі новага альбома гурт пачынае пісаць наступны.

Спампаваць альбом "Get On The Right Road":

Дадатковая інфармацыя:
Месца: клуб "Рэактар"
Дата: 10 снежня
Кошт квіткоў: 30.000, 40.000–50.000 столік + CD. У дзень канцерта: 40.000

Фота: Дзімітры Кужалкоў www.kuzhalkov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі