З'явіўся беларуска-нямецкі праект па падтрымцы пажылых людзей

У Гомельскім гарадскім цэнтры культуры 5 чэрвеня прадстаўлены новы беларуска-нямецкі праект па праблемах людзей трэцяга ўзросту.

Мэта праекта "Новае жыццё ў трэцім узросце" — паляпшаць якасць жыцця пажылых людзей, адведваючы іх і памагаючы ім. Будуць праведзены збор і літаратурная апрацоўка матэрыялаў для кнігі "Сведчанні сыходзячай эпохі: стагоддзе ХХ стагоддзю ХХІ". Для ўдзельнікаў праекта плануецца праводзіць адукацыйныя семінары і трэнінгі, ушаноўванне лепшых валанцёраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі