Вы тут

З'явіўся абноўлены рэйтынг самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі

Віктар Кіслы / vedomosti.ru

З'явіўся абноўлены рэйтынг самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. Яго традыцыйна складае электроннае выданне "Ежедневник". Лідарам топ-100 стаў заснавальнік і адзін з асноўных уладальнікаў Wargaming Group, доларавы мільярдэр Віктар Кіслы. У двух папярэдніх рэйтынгах (летась рэйтынг не складаўся) першае месца было ў Аляксандра Машэнскага ("Савушкін прадукт", "Санта Брэмар"). Мяркуецца, што Кіслы выйшаў у лідары, дзякуючы закрытай летась здзелцы па продажу Melsoft.

Другое месца ў Аляксея Алексіна, які трапіў пад заходнія санкцыі, трэцяе — у кіраўніка EPAM Systems Аркадзя Добкіна. У першай дзясятцы таксама Аляксандр Луцэнка (Sodrugestvo Group S.A.), Мікалай Верабей, які таксама пад санкцыямі, згаданы вышэй Машэнскі, Віктар Пракапеня (VP Capital), Уладзімір Васілько і Сяргей Літвін (Eurotorg Holding Plc.), Аляксандр Цэнцер (група кампаній ("А-100").

У топ-100 пашырылася прысутнасць прадстаўнікоў ІТ-галіны. Таксама ў рэйтынгу стала больш лагістаў і транспартнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.