З’явіліся выявы меркаванага iPhone 7 (відэа)

З’явіліся выявы меркаванага iPhone 7 (відэа)

На YouTube-канале ConceptsiPhone з’явіўся відэаролік, які дэманструе, як сцвярджаюць яго аўтары, новую мадэль iPhone. На відэа прысутнічаюць тры iPhone 7 розных колераў — Gold, Rose Gold і Space Black.

Раней у інтэрнэце ўжо з’яўляліся фота меркаваных iPhone 7 і iPhone 7 Plus — базавай мадэлі і яе павялічанай версіі з двума камерамі. Іх апублікавала французскае выданне Nowhereelse.fr.

Адзначалася, што аўтары здымкаў не даюць гарантыяў дакладнасці. Чакаецца, што Apple прадставіць новыя смартфоны восенню 2016 года.

Apple мае намер даць сур’ёзны бой сваім канкурэнтам у тым, што тычыцца стварэння бездакорнага інтэлектуальнага памочніка, які будзе дапамагаць спажыўцам прымаць некаторыя рашэнні або прапаноўваць важную, на яго думку, інфармацыю цягам  усяго дня, паведамляе "Камерсант".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі