З’явіліся падазраваныя ў забойстве трох чалавек у Жлобіне

Трупы трох чалавек былі знойдзеныя пад Жлобінам у спаленым аўтамабілі 17 кастрычніка. Падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў высветлілі асобы загінулых - шлюбная пара, мужчына - 1961 і жанчына - 1965 гадоў нараджэння, а таксама іх старэйшы сын, 1984 года нараджэння. Усе яны жыхары Жлобіна. Па версіі следства, яны былі забітыя ў сваім доме, пасля чаго вывезеныя ў лес і спаленыя ў аўтамабілі.

Падазраванымі ў забойстве з'яўляюцца блізкія сваякі загінуўшых. Мужчына і жанчына (абодва - 1992 нараджэння), затрыманыя. З імі працуюць следчыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі