Вы тут

З'явіліся фотаздымкі з станцый трэцяй лініі мінскага метро

Станцыя "Вакзальная" / @minskiygorispolkom

Прэс-служба Мінгарвыканкама змясціла ў Telegram фотаздымкі з станцый трэцяй лініі мінскага метро. Адкрыццё станцый "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча" запланавана на 3 ліпеня. Працы там яшчэ працягваюцца. Асаблівасцю новых станцый будзе наяўнасць абарончых экранаў з аўтаматычнымі дзвярыма на платформе, што зробіць немагчымым падзенне пасажыраў на рэйкі.

На станцыі "Кавальская Слабада" ўжо займаюцца мастацкім афармленнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.