З’явілася відэа, як у Нідэрландах вецер зрывае дахі дамоў і збівае людзей з ног

З’явілася відэа, як у Нідэрландах вецер зрывае дахі дамоў і збівае людзей з ног

Цыклон “Фрыдэрыке” закрануў не толькі некаторыя рэгіёны Германіі. Як інфармуе meduza.io, моцны вецер (яго парывы дасягалі 140 км/г) нарабіў шкоды ў Нідэрландах. З’явілася відэа, як вецер зрывае дахі дамоў і збівае людзей з ног. "Бі-Бі-Сі" паведамляе пра 17 грузавікоў, якія перакуліліся. Пад паваленымі ветрам дрэвамі загінулі два чалавекі (прычына смерці яшчэ аднаго чалавека высвятляецца). Стыхія паўплывала на працу транспарту, як чыгункі, так і авіяцыі. Амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол часова не прымаў і не адпраўляў рэйсы. Самалёт “Белавія” выляцеў з Амстэрдама з вялікім спазненнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі