Вы тут

З'явілася відэа, як беларускія сілавікі збіваюць мігрантаў на мяжы

На беларускай мяжы / кадр з відэа

Беларускія сілавікі збілі мігрантаў на мяжы. Гэта адбылося некалькі дзён таму, калі групу кубінцаў выштурхнулі з тэрыторыі Польшчы. 

Відэаролік апублікаваў журналіст Пётр Чабан. На ім людзі ў "форме" і балаклавах збіваюць людзей у цывільным дручкамі. Гэта адбываецца на беларускім баку мяжы.

Пазней прэс-служба беларускага Памежнага камітэта заявіла, што гэта польскія памежнікі арганізавалі пераход мігрантаў на беларускі бок. Мігранты, маўляў, ужывалі камяні і пярцовыя балончыкі, таму беларускія вайскоўцы былі вымушаныя прымяніць сілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.