З’явілася відэа тарана матацыкла і легкавіка ў Светлагорску

З’явілася відэа тарана матацыкла і легкавіка ў Светлагорску

З’явілася відэа тарана матацыкла і легкавіка ў Светлагорску, яго апублікаваў тэлеканал “Ранак”. Здарэнне адбылося ўвечары 20 красавіка на Савецкай вуліцы. Па ёй рухаўся матацыкл Yamaha, а насустрач ехаў Opel Astra, які раптоўна вырашыў павярнуць налева, на паркоўку каля крамы. У выніку матацыкл сутыкнуўся з легкавіком. 50-гадовы байкер упаў на асфальт, яго адвезлі ў бальніцу, стан мужчыны лекары ацэньваюць як здавальняючы.

Матацыкл пасля сутыкнення ў легкавіком пашкодзіў яшчэ два аўтамабілі, якія знаходзіліся на паркоўцы (Toyota і BMW). Сайт abw.by дадае, што аўтамабілем Opel Astra кіраваў 29-гадовы мужчына. Ён траўмаў не атрымаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі