З'явілася відэа палёту першага лятаючага таксі

З'явілася відэа палёту першага лятаючага таксі

З'явілася відэа палёту падчас выпрабаванняў у ЗША першага лятаючага таксі Alpha One праекта Vahana. Яго апублікавала кампанія Airbus. Беспілотны апарат можа падняць да 745 кг вагі, але ў кабіне ёсць месца толькі для аднаго пасажыра.

Як інфармуе сайт ria.ru, аэратаксі працуе цалкам на электрычнасці і мае некалькі матораў. Яно здольнае падняцца на вышыню больш за 5 тысяч метраў. Мяркуецца, што лятаючае таксі трапіць на рынак у 2020 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі