З'явілася відэа гіганцкай расколіны ў лёдзе Антарктыды

З'явілася відэа гіганцкай расколіны ў лёдзе Антарктыды

З'явілася відэа гіганцкай расколіны ў лёдзе Антарктыды. Яго зняў беспілотнік каля брытанскай навукова-даследчай станцыі "Халі-6". Працягласць расколіны, якая з'явілася ў ледавіку восенню мінулага года, складае каля 40 кіламетраў, паведамляе ria.ru.

Адзначаецца, што першая расколіна ў шэльфавым ледавіку Бранта з'явілася некалькі дзесяцігоддзяў таму. З 2012 года яна стала імкліва расці і на сённяшні дзень ад станцыі яе аддзяляюць каля 6 км. Навукоўцы не выключаюць, што расколіны могуць адрэзаць "Халі-6" ад кантынента.

Антарктычнае ўпраўленне Вялікабрытаніі вырашыла зачыніць станцыю ў перыяд з сакавіка да лістапада 2017-га, ды перанесці яе на 23 км ад расколіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі