З'явілася версія, чаму ў Беларусі маглі затрымаць грамадзяніна Латвіі

Эмілс Асарс у куртцы з бела-чырвона-белай палоскай на каўняры

Эмілс Асарс у куртцы з бела-чырвона-белай палоскай на каўняры / фота з акаўнту FreeBelarus у сацсетцы Х

Латвійскага грамадзяніна Эмілса Асарса маглі затрымаць у Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі. Такую версію выказалі латвійскія валанцёры з арганізацыі па падтрымцы беларусаў FreeBelarus.

Яны апублікавалі ў сацсетках фота Эмілса Асарса ў гэтай куртцы.

У 2020-2021 гадах неаднаразова з'яўляліся звесткі, што сілавікі зарымліваюць людзей з бела-чырвона-белымі элементамі вопраткі. Аднак апошнія пару гадоў такіх паведамленняў не было.

Як паведамлялася раней, зранку 11 верасня мужчына выехаў на "Крайслеры" ў Беларусь, каб адвезці знаёмую ў Верхнядзвінск. 12 верасня сваякам затэлефанавалі з беларускага нумара і сказалі, што Асарса затрымала міліцыя. Ператэлефанаваць на гэты нумар сваякі мужчыны не здолелі. Афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не было. Тэлефон самога Асарса з моманту затрымання застаецца адключаны.

Пошукамі Асарса займаецца латвійская паліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі