З'явілася песня пра Лукашэнку, які "прыцягвае людзей да працы"

З'явілася песня пра Лукашэнку, які "прыцягвае людзей да працы"

На YouTube з'явіўся відэаролік, на якім ўдзельніцы ансамбля "Крынічанька" з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці спяваюць песню пра Аляксандра Лукашэнку. Сюжэт яе просты: вяскоўцы даведаліся, што да іх едзе кіраўнік дзяржавы. Яго "з задавальненнем" чакаюць. Ён прыязджае, ідзе па полі да камбайна, сядае за руль і працуе на ім. Лукашэнка "ўсё ўмее рабіць: жаць і араць", а яшчэ ён "людзей прыцягвае да працы... сваёй душой і ласкавым сэрцам", спяваецца ў песні.

Удзельніцы ансамбля робяць выснову, што такога прэзідэнта больш няма ні ў адной краіне свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі