З'явілася "пакаяльнае" відэа з жонкай палітвязня Дар'яй Лосік

Дар'я Лосік
Дар'я Лосік

Сілавікі апублікавалі "пакаяльнае відэа" з Дар'яй Лосік. Яна кажа, што была затрыманая за тое, што 17 красавіка 2022 года дала інтэрв'ю "экстрэмісцкаму" тэлеканалу "Белсат".

Сам тэлеканал быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім у лістападзе 2021 года.

Як распавядала Еўрарадыё, да жонкі палітвязня Ігара Лосіка прыйшлі з ператрусам сёння раніцай. Паведамлялася, што Дар'ю затрымалі  на трое сутак у рамках крымінальнай справы і "павезлі ў Брэст".

Малалетняя дачка Лосікаў Паўліна засталася з бабуляй і дзядулем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі