З'явілася Беларуская незалежная асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека

Беларускія адвакаты / defenders.by
Беларускія адвакаты / defenders.by

Адвакаты, пазбаўленыя права на прафесію ў Беларусі і вымушаныя з'ехаць, аб'ядналіся ў арганізацыю. Яна атрымала назву Беларуская незалежная асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека, паведамляе праект "Права на абарону".

Стваральнікі асацыяцыі адзначаюць, што сёння адвакаты "вядуць справы ў міжнародных органах, даюць прававую дапамогу і прававыя заключэнні, даюць публічныя прававыя каментарыі і застаюцца прафесіяналамі, адказнымі за выкананне місіі адваката".

Мяркуецца, што асацыяцыя будзе выконваць функцыю прадстаўніцтва перад замежнымі калегамі. У яе задачы ўваходзяць сумеснае абмеркаванне агульных праблем і пошук іх вырашэння, дапамога калегам у Беларусі, нарошчванне прафесійных кампетэнцый і падтрыманне высокіх стандартаў прафесіі.

Адвакаты зазналі сістэматычны ціск з боку дзяржавы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Ад пачатку 2021 года Мінюст пазбавіў ліцэнзій не менш за 60 адвакатаў. Было ліквідавана каля 100 адвакацкіх бюро, спыненая дзейнасць каля 400 асобных адвакатаў. Урэшце дзейнасць прыватных адвакатаў была заканадаўча спыненая. Шэраг адвакатаў, якія абаранялі праціўнікаў рэжыму, былі асуджаныя.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі