Вы тут

"Зялёныя" палітызуюцца, але на выбары не ідуць — чаму?

Дзмітрый Кучук / Еўрарадыё

У партыі "Зялёныя" новы лідар — Дзмітрый Кучук. Вядомы прыхільнік "палітызацыі" дзейнасці партыі. І хоць "Зялёныя" адразу заявілі, што браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года яны не будуць, змена іх партыйнай палітыкі выклікала рэзкую крытыку з боку прыхільнікаў байкоту выбараў.

Чаму "Зялёныя" вырашылі здрадзіць шматгадовай палітыцы "апалітычнасці" і больш увагі аддаваць менавіта палітычнаму складніку сваёй дзейнасці? Ці азначае такая змена, што экалагічнаму напрамку будзе аддавацца менш увагі? Чаму "палітызацыя" партыі не прывяла да рашэння ўдзельнічаць у выбарах 2020 года са сваім кандыдатам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.