Зяленскі заявіў пра "непрыемныя сюрпрызы" для Расіі

Уладзімір Зяленскі заявіў пра "непрыемныя сюрпрызы" для Расіі. Пад імі ўкраінскі прэзідэнт меў на ўвазе ваенную дапамогу, якая прыходзіць з Нідэрландаў.

"Нідэрланды ўваходзяць у дзясятку дзяржаў-партнёраў, якія дапамагаюць узмацненнем узбраення нашай арміі, а значыць дапамагаюць і дэакупацыі нашай дзяржавы, — казаў Зяленскі пасля сустрэчы ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ. — Я не ўпэўнены, што я магу расказаць абсалютна ўсё, пра што мы дамаўляемся з урадам Нідэрландаў. Я не хацеў бы рыхтаваць Расійскую Федэрацыю да "непрыемных сюрпрызаў" для іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.