Зяленскі заслухаў генералаў, якія камандуюць контрнаступам

Зяленскі заслухаў генералаў, якія камандуюць контрнаступам

Уладзімір Зяленскі заслухаў генералаў, якія камандуюць контрнаступам. У аўторак украінскі прэзідэнт правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Сярод яе ўдзельнікаў былі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Валерый Залужны.

Камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі (ён камандуе наступам на Харкаўшчыне), камандуючы войскамі аператыўнага камандавання "Захад" Сяргей Літвінаў і камандуючы войскамі аператыўнага камандавання "Поўдзень" Андрэй Кавальчук далучыліся да пасяджэння ў фармаце відэасувязі. Было заяўлена, што ў выніку ўкраінскага наступу было вызвалена больш за 4 тысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі Украіны, больш за 300 населеных пунктаў. І "аперацыя працягваецца", піша president.gov.ua.

Зяленскі даручыў Дзяржаўнай памежнай службе "забяспечыць ахову дзяржаўнай мяжы на вызваленых тэрыторыях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі