Зяленскі: вызвалены яшчэ адзін населены пункт у Харкаўскай вобласці

Баец ВСУ падняў украінскі сцяг у пасёлку Чкалаўскае / t.me/V_Zelenskiy_official
Баец ВСУ падняў украінскі сцяг у пасёлку Чкалаўскае / t.me/V_Zelenskiy_official

ВСУ вызвалілі паселішча Чкалаўскае Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі:

Дзякуючы 14-й асобнай механізаванай брыгадзе імя князя Рамана Вялікага ўкраінскі сцяг вярнуўся ў пасёлак гарадскога тыпу Чкалаўскае Харкаўскай вобласці. І так будзе ўсюды. Мы выганім акупантаў з кожнага ўкраінскага горада і вёскі. Дзякуй усім нашым героям!

10 верасня расійскія войскі беглі з Ізюму з-за імклівага наступу ўкраінскіх войскаў. Ізюм выкарыстоўваўся Масквой як важная матэрыяльна-тэхнічная база.

Мінабароны РФ заявіла, што адступленне расійскіх войскаў з Ізюму і раней з Балаклеі — гэта "перагрупоўка для нарошчвання намаганняў на Данецкам напрамку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі