Зяленскі выступіў з заявай па сітуацыі з Запарожскай АЭС

Зяленскі выступіў з заявай па сітуацыі з Запарожскай АЭС

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з заявай па сітуацыі з Запарожскай АЭС. У пятніцу ўпершыню ў гісторыі адбылося поўнае яе адключэнне ад энергасеткі. "Расія паставіла Украіну і ўсіх еўрапейцаў у кроку ад радыяцыйнай катастрофы", — кажа Зяленскі.

Запарожскую АЭС з сакавіка кантралююць расійскія акупанты.

Зяленскі запэўніў украінцаў, што ўлада робіць усё, каб не дапусціць "аварыйнага сцэнару". Але тут не ўсё залежыць ад Кіева.

"Ключавое — патрэбны такі міжнародны ціск, які прымусіць акупантаў неадкладна выйсці з тэрыторыі Запарожскай АЭС, — гаворыць украінскі прэзідэнт. — МАГАТЭ і іншыя міжнародныя арганізацыі павінны дзейнічаць значна хутчэй, чым цяпер. Кожная хвіліна знаходжання расійскіх вайскоўцаў на атамнай станцыі — гэта рызыка глабальнай радыяцыйнай катастрофы".

У чацвер МАГАТЭ выступіла з заявай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі