Зяленскі выступіў на саміце NATO: Расія не думае спыняцца ва Украіне

Зяленскі выступіў на саміце NATO: Расія не думае спыняцца ва Украіне

24 сакавіка Уладзімір Зяленскі выступіў па відэасувязі на саміце NATO. Ён заявіў, што "Расія не думае спыняцца ва Украіне", бо "яна хоча пайсці далей... супраць усходніх членаў NATO".

Прэзідэнт Украіны папрасіў "адзін адсотак ад усіх вашых самалётаў, адзін адсотак усіх вашых танкаў". Ён нагадаў, што яго краіна месяц стрымлівае расійскую агрэсію. Нягледзячы на тое, што Украіна не ў NATO, яна абараняе агульныя каштоўнасці з краінамі альянса, падкрэсліў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт нагадаў пра тое, што з першага дня вайны Кіеў просіць NATO закрыць неба, каб выратаваць людзей "ад рускіх бомб і ракет". Але "яснага адказу" не было. Сама ж Украіна не мае "магутнай супрацьракетнай зброі", таму "перавага ў небе — гэта ужыванне зброі масавага знішчэння".

Пры гэтым Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія адпавядае стандартам NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі