Зяленскі: Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі
Бязвізавы рэжым дзейнічаў з 1997 года.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў ураду перагледзець ўвесці візавы рэжым для грамадзян Расіі. Як піша hromadske.ua, 17 чэрвеня Кабмін павінен прыняць адпаведную пастанову.
Мяркуецца, што візавы рэжым з Расіяй пачне дзейнічаць ва Украіне ўжо з 1 ліпеня 2022 года.
Бязвізавы рэжым паміж дзвюма краінамі дзейнічаў з 1997 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.