Зяленскі: Украіна пагадзілася на "формулу Штайнмаера"

Зяленскі: Украіна пагадзілася на "формулу Штайнмаера"

Украіна пагадзілася на "формулу Штайнмаера" на перамовах Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў на брыфінгу ў Кіеве ўвечары 1 кастрычніка. 

Як паведамляюць СМІ, свой подпіс пад згодай Украіны на "формулу Штайнмаера" паставіў 1 кастрычніка на перамовах у Мінску Леанід Кучма.

Зяленскі патлумачыў, што азначае "формула Штайнмаера". Згодна з дамовай, мясцовыя выбары на Данбасе пройдуць паводле законаў Украіны. Акрамя таго трэба, каб АБСЕ прызнала іх празрыстымі і адпаведнымі дэмакратычным нормам. Пасля гэтага пачне дзейнічаць часовы закон пра асаблівы парадак мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. "Ніякіх выбараў пад дулам кулямётаў не будзе", — падкрэсліў прэзідэнт Украіны. 

Цяпер, па яго словах, няма ніякіх перашкодаў для перамоваў у фармаце "нармандскай чацвёркі". 

Таксама Украіна дамовілася аб развядзенні войск на Данбасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі