Вы тут

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў для эвакуацыі людзей з "Азоўсталі"

Уладзімір Зяленскі / unian.net

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да перамоў для эвакуацыі людзей з "Азоўсталі" і да "імгненнага ўвасаблення дасягнутых дамоўленасцяў". 28 красавіка ўкраінскі прэзідэнт правёў перамовы ў Кіеве з генсекам ААН Антоніу Гутэрышам. Апошні прапаноўваў правесці эвакуацыю людзей, якія два месяцы хаваюцца на тэрыторыі прадпрыемства ў Марыупалі, пад эгідай ААН і "Чырвонага крыжа", пры дапамозе як Украіны, так і Расіі. Гутэрыш уздымаў тэму эвакуацыі людзей падчас візіту ў Маскву.

"Чакаем таксама чалавечых адносін да гэтых людзей ад Расійскай Федэрацыі, — сказаў Зяленскі. — Разлічваем, што гэтая частка місіі спадара генеральнага сакратара будзе выніковай".

Абаронцы Марыупаля ўжо шмат разоў расказвалі ў відэзваротах пра мірных жыхароў, якія хаваюцца на "Азоўсталі". Іх там сотні. Людзі гінуць падчас расійскіх авіяналётаў.

На сумесным брыфінгу з генсекам ААН Уладзімір Зяленскі заявіў, што была абмеркавана тэма стварэння спецыяльнага міжнароднага трыбуналу па злачынствах Расіі ва Украіне.

Падчас знаходжання ў Кіеве Антоніу Гутэрыша па горадзе расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар. І гэта шмат пра што гаворыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.