Зяленскі: расійскія ракеты ўдарылі па Польшчы

Месца ў Польшчы, дзе адбыліся выбухі / Telegram
Месца ў Польшчы, дзе адбыліся выбухі / Telegram

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым відэазвароце пракаментаваў маштабную расійскую ракетную атаку, якая адбылася 15 лістапада. "Сёння здарылася тое, пра што мы даўно папярэджвалі, — кажа ён. — Тэрор не абмяжоўваецца нашымі дзяржаўнымі межамі. Расійскія ракеты ўдарылі па Польшчы... Чым даўжэй Расія адчувае беспакаранасць, тым больш будзе пагрозаў для ўсіх, да каго могуць дастаць расійскія ракеты".

Зяленскі падкрэслівае, што "трэба дзейнічаць".

Чакаецца заява ўладаў Польшчы ў справе інцыдэнта каля польска-ўкраінскай мяжы, дзе ўпалі ракеты. Мінабароны РФ адмаўляе нанясенне ўдару ў памежным раёне і заяўляе пра "правакацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі