Зяленскі: нават пасля Бучы ЕС не можа вызначыцца з эмбарга на энерганосьбіты РФ

Зяленскі: нават пасля Бучы ЕС не можа вызначыцца з эмбарга на энерганосьбіты РФ

Уладзімір Зяленскі ў звароце па відэасувязі да парламента Літвы крытычна выказаўся пра нежаданне ЕС уводзіць эмбарга на расійскія энерганосьбіты.

"Еўрасаюз абмяркоўвае ўжо шосты пакет санкцый супраць Расіі за вайну і дагэтуль невядома, ці апынецца пад санкцыямі нафта, — гаварыў украінскі прэзідэнт. — Нават пасля ўбачаных масавых забойстваў [мірных жыхароў расійскімі вайскоўцамі] у Бучы і іншых гарадах некаторыя краіны ЕС ніяк не могуць вызначыцца, калі ж яны хоць бы істотна абмяжуюць куплю расійскіх энерганосьбітаў".

Па словах Зяленскага, сотні еўрапейскіх кампаній і банкаў "не толькі да гэтага часу не адмовіліся працаваць на расійскім рынку, але і дэманструюць адкрытае грэбаванне ў адказ на патрабаванні перастаць фінансаваць са сваіх падаткаў, са сваіх акцызаў ваенную машыну Расіі".

Уладзімір Зяленскі робіць выснову, што свет па-ранейшаму "не ўсведамляе, да якой вайны рыхтавалася Расія". Ён мяркуе, што ў ЕС дагэтуль няма "агульнай волі, каб спыніць расійскія ваенныя злачынствы, каб прымусіць Расію да міру".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі