Зяленскі: "Ключавая мэта — вызваленне Херсона"

Зяленскі: "Ключавая мэта — вызваленне Херсона"

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў з чарговым відэазваротам. У ім ён адзначыў, што заходнім партнёрам няспынна заяўляецца пра патрэбу для Украіны сучаснай проціракетнай зброі (па даных украінскага Мінабароны, атрымана толькі 10% ад абяцанага ўзбраення). У аўторак частка запушчаных расіянамі ракет была збітая.

Па словах Зяленскага, найбольш жорсткія баі ідуць у Севераданецку і ў наваколлі. "Страты балючыя, але трэба трымацца", — кажа ён. У той жа час украінская армія працягвае "ціснуць на акупантаў на поўдні краіны". "Ключавая мэта — вызваленне Херсона, — працягвае прэзідэнт Украіны. — Будзем рухацца да гэтага крок за крокам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі