Зяленскі — Еўрасаюзу: дзе шосты пакет антырасійскіх санкцый?

Зяленскі — Еўрасаюзу: дзе шосты пакет антырасійскіх санкцый?

У панядзелак украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі па відэасувязі выступіў на пазачарговым саміце ЕС. На ім абмяркоўваецца "шматпакутны" шосты пакет антырасійскіх санкцый, у якім мусіла быць эмбарга на нафту з РФ.

"Я ўдзячны ўсім, хто прасоўвае шосты пакет [санкцый], імкнецца зрабіць яго эфектыўным, гаварыў Зяленскі. — Аднак пакуль што чамусьці яго няма... І чаму вы залежыце ад Расіі, ад іх ціску, а не наадварот? Гэта Расія павінна залежаць ад вас!".

Прэзідэнт Украіны гаварыў, што яго здзіўляе сітуацыя, калі Расія "усё яшчэ можа зарабляць амаль мільярд еўра ў дзень, прадаючы энергарэсурсы", а яе банкі працягваюць працаваць з Еўропай і сусветнай фінансавай сістэмай.

"Я не абвінавачваю нікога з вас, уся віна за тое, што адбываецца — толькі на расійскай дзяржаве, — гаварыў у сваім выступе Уладзімір Зяленскі. — Але я ўпэўнены, што кожнаму з вас відавочна, што павінен бы быць прагрэс і ў санкцыях за гэтую агрэсію, і нам гэта вельмі трэба, і нам гэта вельмі дапаможа! Такі прагрэс, каб Расія пачала шукаць міру".

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што ніякіх кампрамісаў за кошт тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту яго краіны "быць не можа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі