Зяленскі будзе размаўляць толькі з Пуціным, бо "астатнія там — ніхто"
![Уладзімір Зяленскі / Anadolu Agency](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/thumbs_b_c_bb479a3f5471000d20c7d4034bc2a381.jpg.webp?itok=VzYZckHS)
Уладзімір Зяленскі / Anadolu Agency
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збіраецца пагаварыць з Пуціным толькі таму, што астатнія постаці ў расійскім кіраўніцтве нічога не вырашаюць. Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю нідэрландскаму выданню Nos.
"Пытанне не ў тым, што я хачу з ім дамаўляцца, пытанне ў тым, што там няма з кім дамаўляцца. Ён выбудаваў такую дзяржаву, у якой ніхто нічога не вырашае. Таму ўсё адно, што кажа іх міністр замежных спраў. Усё адно, ці адпраўляе ён дэлегацыю пагутарыць з намі. Усе гэтыя людзі — яны ніхто, на жаль", — сказаў Зяленскі.
Зяленскі перакананы, што Пуцін будзе вымушаны сесці за стол перамоваў, калі Украіна адкіне Расію на пазіцыі 23 лютага.
28 траўня падчас тэлефоннай размовы з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам Пуцін заявіў аб гатоўнасці Расіі працягваць перамовы, якія нібыта замарожаныя Украінай.
Ён таксама традыцыйна казаў пра "працяг напампоўкі Украіны заходняй зброяй" і пра звязаныя з гэтым "рызыкі далейшай дэстабілізацыі абстаноўкі і абвастрэння гуманітарнага крызісу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.